БАТЭ стаў лепшым у СНД
6- 4.10.2010, 16:09
Міжнародная федэрацыя футбольнай гісторыі і статыстыкі (IFFHS) 4 кастрычніка змясціла рэйтынг 350 лепшых клубаў свету.
БАТЭ падняўся на 36-месца ў спісе ТОП-клубаў планеты, паведамляе Ale.by.
Чэмпіён Беларусі займае самую высокую пазіцыю сярод клубаў СНД. Бліжэйшы пераследнік данецкі «Шахцёр» - на 42-м месцы.
У рэйтынг-спісе яшчэ два беларускія клубы. Магілёўскае «Дняпро» - на 222-й пазіцыі, менскае «Дынама» - размясцілася на 244-м месцы.
У рэйтынгу IFFHS улічваюцца ўсе вынікі, паказаныя клубамі за апошні год: у нацыянальных кубках, чэмпіянатах, кантынентальных і міжкантынентальных спаборніцтвах.
Рэйтынг IFFHS:
1 (1). «Інтэр» (Італія) - 300,0
2 (2). «Барселона» (Іспанія) - 279,0
3 (3). «Баварыя» (Германія) - 260,0
4 (4). «Чэлсі» (Англія) - 232,0
5 (9). «Эстудыянтэс» (Аргенціна) - 231,0
6 (5). «Ліверпуль» (Англія) - 227,0
7 (7). «Атлетыка» (Іспанія) - 224,0
8 (6). «Андэрлехт» (Бельгія) - 221,0
8 (9). «Інтэрнасіяналь» (Бразілія) - 221,0
10 (13). «Рома» (Італія) - 216,0