8 траўня 2024, Серада, 1:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцаў у Беларусі стала на траціну менш, затое кітайцаў - у 20 разоў больш

85

Апублікаваныя сенсацыйныя дадзеныя аб нацыянальным складзе насельніцтва Беларусі.

Як перадае «Салідарнасць», паводле перапісу, які прайшоў у кастрычніку 2009 года, у дзясятку найбольш шматлікіх нацыянальнасцяў, якія пражываюць у Беларусі, патрапілі:

1.Беларусы - 83,7%

2.Расейцы - 8,3%

3.Палякі - 3,1%

4.Украінцы - 1,7%

5.Гэбраі - 0,1%

6.Армяне - 0,1%

7.Татары - 0,1%

8.Цыгане - 0,1%

9.Азербайджанцы - 0,1%

10.Літоўцы - 0,1%

У параўнанні з папярэднім перапісам, які адбыўся ў 1999 годзе, доля беларусаў у агульным складзе насельніцтва краіны вырасла на 2,5%. Але ў літаральным вылічэнні беларусаў стала менш на 200 тысячаў чалавек. Зараз да карэннай нацыянальнасці сябе адносяць 7.957.252 жыхароў Беларусі супраць 8.159.073 у 1999-м.

За дзесяць гадоў доля расейцаў у насельніцтве Беларусі скарацілася на 3%, а ў літаральным вылічэнні іх стала менш на 356 тысячаў чалавек - лічы на траціну. Нацыянальны статыстычны камітэт лічыць, што гэта «звязана як з натуральным змяншэннем насельніцтва, так і з міграцыйным адтокам». Такім чынам, працэс «чамадан-вакзал-Расея» ідзе, нягледзячы на неаднаразовыя сцвярджэнні Аляксандра Лукашэнкі, што рускім людзям у Беларусі створаныя лепшыя ўмовы, чым дзе бы там ні было, уключаючы уласна РФ. Што ж яны з'язджаюць з нашага аазіса?

Зрэшты, расейцы ў гэтым не адзінокія. Габрэяў у Беларусі стала менш у 2,2 раза, украінцаў - на траціну, цыган - на 29% ...

Затое колькасць кітайцаў, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі нашай краіны, вырасла больш чым у 20 разоў, арабаў - у 2,7 раза, туркменаў - у 2,3 раза. Як адзначае Нацыянальны статыстычны камітэт, «доля прадстаўнікоў гэтых нацыянальнасцяў у агульнай колькасці насельніцтва краіны пакуль нязначная». Пакуль?

Напісаць каментар 85

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках