БАТЭ падняўся ў рэйтынгу лепшых клубаў свету
8- 3.11.2010, 14:30
Міжнародная федэрацыя футбольнай гісторыі і статыстыкі апублікавала чарговы рэйтынг-ліст найлепшых клубаў свету.
У першай тройцы па-ранейшаму міланскі «Інтэр», каталонская «Барселона» і мюнхенская «Баварыя». Барысаўскі БАТЭ працягвае ўздым, за месяц ён падняўся з 36-га на 31-ы радок, піша «Наша Ніва» са спасылкай на Iffhs.de.
1. Інтэр (Італія) - 303
2. Барселона (Іспанія) - 297
3. Баварыя (Германія) - 262
4. Чэлсі (Англія) - 238
5. Ліверпуль (Англія) - 237
31. (36) БАТЭ (Беларусь) - 177
234. (222) Днепр (Беларусь) - 83
238. (245) Дынама Менск (Беларусь) - 82