17 траўня 2024, Пятніца, 7:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыктатар адправіўся ў Астану на саміт АБСЕ

25

Разам з Лукашэнкам у саміце прыме ўдзел і кіраўнік Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў.

«Падчас пленарнага паседжання саміту АБСЕ запланаваны выступ кіраўніка беларускай дзяржавы», - заявіў «Інтэрфакс-Захад» кіраўнік яго прэс-службы Павел Лёгкі.

Як паведамлялася раней, удзел у саміце, як чакаецца, прымуць прэзідэнты Аўстрыі - Хайнц Фішар, Арменіі - Серж Саргсян, Азербайджана - Ільхам Аліеў, Фінляндыі – Тар’я Халанен, Украіны - Віктар Януковіч, Туркменістана - Гурбангулы Бердымухамедаў, Турцыі - Абдулах Гюль, Кіпра - Дзімітрыс Хрыстафіяс, прэм'ер-міністры Грэцыі - Георгіёс Папандрэў, Італіі - Сільвіа Берлусконі, Францыі - Франсуа Фіён, канцлер Германіі Ангела Меркель і шэраг іншых кіраўнікоў краінаў АБСЕ.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках