9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбанк рыхтуе дэнамінацыю?

43
Нацбанк рыхтуе дэнамінацыю?

Касіры банкаў скардзяцца, што ў краіне абмяжоўваюць абарот 10-ці і 20-рублёвых купюраў.

Хаця дзесяцірублёвая купюра застаецца законным білетам Нацбанка, большасць беларусаў яе ўжо не ўспрымаюць як каштоўныя грошы. Многія не чакаюць рэшты, калі яна складае 10 ці 20 рублёў, таму што за іх нельга нічога набыць. Але, падобна, што дробныя банкноты становяцца дэфіцытнымі - з такой праблемай сутыкнуліся сталічныя банкі.

Пра падобную сітуацыі «Нашай Ніве» распавёў супрацоўнік аднаго з аддзяленняў «Беларусбанка» на праспекце Машэрава ў Менску. «Час ад часу кожнае аддзяленне банка замаўляе ў галоўным офісе новыя банкноты. Іх прывозяць пачкамі - напрыклад, 1000 лістоў пяцітысячных купюраў, 1000 лістоў статысячных. І праблемы з пастаўкамі банкнотаў не ўзнікалі ніколі. Але ў апошнія два месяцы на нашыя запыты завезці банкноты па 10 і 20 рублёў няма ніякай рэакцыі.

Іншыя грошы прывозяцца без цяганіны, а гэтыя чамусьці не, прычым без тлумачэння прычыны, - распавядае ён. - Касіры вымушаныя ці не даваць кліентам рэшту, ці наадварот, выдаваць дадатковыя рублі. Праблема ў тым, што калі ў аддзяленні праходзіць праверка, нястача або лішак нават дробнай сумы грошай прыводзіць да аўтаматычнага пазбаўлення прэміі для касіра і іншых штрафных санкцый.

Таму прыходзіцца трымаць у кішэні на ўсялякі выпадак некалькі дзесяцірублёвых купюраў, каб пры неабходнасці можна было дакласці іх».

Пракаментаваць сітуацыю журналісты папрасілі прэс-службу «Беларусбанка». «Нашае кіраўніцтва такой праблемы не бачыць, недахопу грошай няма. Нашыя аддзяленні маюць пэўную самастойнасць, яны замаўляюць грошы ў філіялах, а тыя ўжо наўпрост замаўляюць грошы, якіх не хапае. Калі праблема ў тым, што старыя купюры сканчаюцца, а новых няма - гэта пытанне да Нацбанка. Усё ж такі эмітэнт ў нас адзін», - заявіў прэс-сакратар арганізацыі.

Пасля абыходу шэрагу банкаўскіх аддзяленняў у цэнтры Менска высветлілася, што праблема тычыцца не толькі «Беларусбанка». Некаторыя касіры адмаўляліся выдаваць «камерцыйную тайну», але некаторыя прызналі - завозы дробных купюраў насамрэч скончыліся два месяцы таму. Такую інфармацыю, у прыватнасці, пацвердзілі супрацоўнікі «Банка «Масква-Менск».

Знікненне дробных грошай можна тлумачыць як прымету дэнамінацыі. Калі стане відавочным, што крамы не могуць выдаваць рэшту, насельніцтва само папросіць адкінуць непатрэбны нуль ці нават два нулі.

Дэнамінацыя, калі б яна адбылася, звычайна тэхнічная з'ява, якая не мае ніякіх плюсаў і мінусаў для насельніцтва. Праўда, у свядомасці пажылых людзей захоўваюцца ўспаміны пра рабаўніцкія рэформы савецкага часу. Апошні выпадак гвалтоўнай дэнамінацыі здарыўся ў Паўночнай Карэі, калі насельніцтву было дазволена памяняць толькі пэўную суму грошай, астатнія былі адабраныя на карысць дзяржавы.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках