26 красавiка 2024, Пятніца, 16:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Савет ЕЗ ухваліў адмену віз для Албаніі і Босніі і Герцагавіны

10

Уступленне ў ЕЗ - галоўны знешнепалітычны прыярытэт балканскіх дзяржаў.

Міністры юстыцыі і ўнутраных спраў 27 краінаў Еўразвяза ўхвалілі ў панядзелак на сустрэчы ў Брусэлі прапанову Еўракамісіі адмяніць візавы рэжым для грамадзянаў Албаніі, а таксама Босніі і Герцагавіны. «Рашэнне прынятае», - паведаміў РІА «Новости» прадстаўнік Савета ЕЗ.

Для абедзвюх краінаў сфармуляваны шэраг тэхнічных патрабаванняў для пераходу на бязвізавы рэжым, у прыватнасці, увядзенне біяметрычных пашпартоў і ўдасканаленне міграцыйнага кантролю.

Чакаецца, што канчаткова рашэнне пра бязвізавы рэжым будзе аформленае да снежня.

У 2009 годзе ЕЗ ужо скасаваў візы для грамадзянаў Македоніі, Чарнагорыі і Сербіі. Цяпер адзіным рэгіёнам Балканаў, у якога няма бязвізавага злучэння з ЕЗ, застаецца Косава, не прызнанае ўсімі сябрамі ЕЗ у якасці незалежнай дзяржавы.

Уступленне ў ЕЗ - галоўны знешнепалітычны прыярытэт балканскіх дзяржаў. Харватыя і Македонія з'яўляюцца афіцыйнымі кандыдатамі на ўступленне. У спісе патэнцыйных кандыдатаў фігуруюць Албанія, Боснія і Герцагавіна, Чарнагорыя, Сербія і Косава.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках