19 траўня 2024, Нядзеля, 12:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Статкевіч: Рэйтынг Лукашэнкі - 22-23%

12

Інфармацыя пра рэйтынг Лукашэнкі была атрыманая ў перыяд збору подпісаў ініцыятыўнай групай кандыдата.

Рэйтынг Аляксандра Лукашэнкі ў Менску складае 22-23%, заявіў кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч на прадпрымальніцкім форуме «Праграма «Перспектыва» — пасланне бізнэсу для будучага прэзідэнта Беларусі», арганізатарам якога выступіла РГА «Перспектыва», перадае БелаПАН.

«Пры зборы подпісаў валанцёры запаўнялі спецыяльную табліцу з указаннем нумару дома, кватэры, а таксама запісвалі настроі грамадзянаў. Па гэтай табліцы атрымалася, што Лукашэнку ў сталіцы падтрымлівае 22-23%», — патлумачыў палітык.

Разам з тым ён адзначыў, што ў Менску назіралася апатыя да выбараў: «На момант збору подпісаў менш за палову грамадзянаў сталіцы выяўлялі жаданне прыйсці на выбары».

Паводле яго словаў, нізкая яўка выгадная ўладам, гэта дасць ім магчымасць зрабіць так, каб колькасць тых, хто прагаласаваў за Лукашэнку, склала 80%.

Статкевіч заявіў, што рэйтынг Лукашэнкі ў рэгіёнах складае каля 30%: «Але там у пэўных слаях насельніцтва назіраецца вялікае непрыманне дзеючай улады. Людзі раззлаваныя».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках