17 траўня 2024, Пятніца, 14:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Назіральнікам паказалі на дзверы

17

Пад падставай духаты ў памяшканні для галасавання старшыня выбарчай камісіі выставіла назіральнікаў за дзверы.

Напярэдадні цяперашніх прэзідэнцкіх выбараў Цэнтральная выбарчая камісія правяла трэнінгі па іх правядзенні і дала метадычныя рэкамендацыі, як і што павінна адбывацца і як дзейнічаць у розных сітуацыях, піша «Народная воля».

Што да назіральнікаў, то, быццам бы, было ўказанне даць ім магчымасць бачыць увесь выбарчы працэс, ажно да падліку галасоў.

Першы ж дзень датэрміновага галасавання выявіў, што кожны зразумеў гэтыя рэкамендацыі па-свойму. У Баранавічах назіральнікаў наогул пасадзілі за дзверы. І яны маглі бачыць толькі тое, што дазваляў дзвярны праём.

Чалец ПКБ Віктар Цяпін падрабязна апісаў інцыдэнт у сваім блогу ў Інтэрнэце.

«Усяго за дзень на нашым участку прагаласавала 183 чалавекі, — гэта больш чым у дзесяць разоў перавышае актыўнасць выбарнікаў на іншых участках, дзе знаходзяцца нашыя назіральнікі. На перыяд датэрміновага галасавання, выбарчы ўчастак размясцілі ў відавочна замалым памяшканні. У канцы дня пад відавочна надуманай падставай духаты ў памяшканні, спасылаючыся на міфічныя тэлефонныя скаргі грамадзянаў на тое, што нібы наяўнасць назіральнікаў у памяшканні стварае ім нейкія зноў жа міфічныя нязручнасці, яна высяліла нас з памяшкання, дзе знаходзілася ўрна і выбарчая камісія, за дзверы, у калідор. Мой пратэст старшыня камісіі Багдановіч праігнаравала», - паведаміў Віктар Цяпін.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках