17 траўня 2024, Пятніца, 12:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

НТВ пра фальсіфікацыі на датэрміновым галасаванні ў Беларусі (Відэа)

83

Пра парушэнні распавялі праваабаронцы і кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў.

Нашыя чытачы паведамляюць, што гэты сюжэт быў выразаны цэнзурай з беларускага эфіру. Падаем сюжэт НТВ, які быў паказаны на тэлеканале сёння раніцай:

Менш чым праз гадзіну ў Беларусі адкрыецца больш за шэсць тысячаў выбарчых участкаў, дзе сёння пачынаецца датэрміновае галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах. Працягнецца яно пяць дзён, якія канчаткова пазбавяць апазіцыйных кандыдатаў супакою.

Перад вырашальным 19 снежня яны вырашылі весці кругласуткавае назіранне за скрынямі, бо лічаць датэрміновае галасаванне ідэальнай прыладай для фальсіфікацыі. Даказваючы адваротнае, ЦВК тлумачыць, што падтасоўкі выключаныя, у тым ліку і таму, што на ноч і на абедзенны перапынак прарэзы ў скрынях будуць заляпляць паперкай.

Карэспандэнт НТВ Георгі Грывенны сочыць за перадвыбарчымі баталіямі.

Лідэр руху «За справядлівыя выбары» Сяргей Калякін здзіўляецца: датэрмінова галасуюць ва ўсім свеце, але нідзе няма такой высокай папярэдняй яўкі, як у Беларусі. У сярэднім па краіне — чвэрць усіх выбарцаў. Аднойчы быў і зусім рэкорд: у адным раёне не вытрывала аж 99,5 %.

Сяргей Калякін, лідэр грамадскага руху «За справядлівыя выбары»: «Цэлы раён там кудысьці з'язджае, не ведаю, у мора сыходзіць ці з'язджае на Канары, не ведаю. Гэта выклікае, вядома, не тое, што здзіўленне, а падазрэнне у тым, што гэта камусьці трэба».

Падазрэнне наконт таго, каму менавіта гэта выгадна, апазіцыйныя прэтэндэнты даўно не хаваюць.

Андрэй Саннікаў, кандыдат на пасаду прэзідэнта Беларусі: «Гэта некантраляваны працэс, і яны карыстаюцца заўсёды, каб як мага больш адсоткаў на гэты перыяд прыйшлося. І мы ўбачым, калі яны дзесьці да 40 % дацягнуць, значыць зусім справы дрэнныя».

Як сімвал сумленнасці будучых выбараў некаторыя кандыдаты прапанавалі Цэнтравыбаркаму выкарыстоўваць на ўчастках для галасавання празрыстыя скрыні. Яны заявілі, што нават ёсць у Беларусі бізнэсмены, гатовыя аплаціць гэтыя каўчэгі дэмакратыі.

Аднак Цэнтравыбаркам масаваму ўкараненню «шклянасці» адмовіў. Вось і збіраюцца актывісты забяспечыць празрыстасць сваім кругласутачным назіраннем за скрынямі, праўда, пакуль невядома, як паставяцца да гэтага выбаркамы і міліцыя.

Сяргей Калякін, лідэр грамадскага руху «За справядлівыя выбары»: «Будзе ўсё адно, якая спроба ўкідкі шляхам сілавога выдалення нашых назіральнікаў, захопаў міліцыяй. І там іх будуць арыштоўваць, што яны падобныя на забойцаў, там, на злачынцаў, што машына скрадзеная. Мы ўсё гэта праходзілі. Але мы будзем рабіць са свайго боку ўсё, што можна, для таго каб забяспечыць гэтае назіранне».

Але ўлады лічаць, што выбарам пагражае зусім іншая, куды больш сур'ёзная небяспека. Кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта узарваў інфармацыйную бомбу: паводле яго дадзеных, пасля галасавання апазіцыя рыхтуе зусім нямірныя акцыі.

Уладзімір Макей, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі: «Ужо рыхтуюцца групы баявікоў, ужо закупляюцца цёплыя рэчы, ужо рыхтуюцца піратэхнічныя і нават выбуховыя сродкі».

Аналітыкі адразу ж ўзгадалі: нешта падобнае было і напярэдадні папярэдніх выбараў у 2006-м.

Аляксандр Фядута, палітолаг: «Старшыня КДБ абвясціў, што беларускія апазіцыянеры збіраюцца труціць пацукоў і дохлых пацукоў закідваць у зону водазабору, для таго каб такім чынам атруціць увесь менскі электарат».

А да гэтага ж і ўлада, і прэса называлі цяперашнюю перадвыбарчую кампанію ледзь ці не самай ліберальнай у Еўропе.

Яраслаў Раманчук, кандыдат на пасаду прэзідэнта Беларусі: «Эпоха лібералізму сканчаецца. Нейкія стасункі з Расеяй, якія сёння сапраўды маюць месца. Вось, гэтае пагадненне дапамагае. Піяр у інфармацыйнай прасторы быў дасягнуты.

Лукашэнка, можа, атрымаў нейкія сігналы ад Еўрапейскага звяза, пра тое, што ўжо не так усё проста з прызнаннем. Таму трэба запалохаць людзей, трэба абмазаць усіх чорнай фарбай».

Прадстаўнікі аднаго са штабоў напісалі запыты ў КДБ, МУС і Генпракуратуру з просьбай раскрыць імёны тых зламыснікаў, каго меў на ўвазе кіраўнік прэзідэнцкай адміністрацыі. Ад планаў выйсці адразу пасля выбараў на Кастрычніцкую плошчу Менска апазіцыянеры не адмаўляюцца.

Напісаць каментар 83

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках