17 траўня 2024, Пятніца, 13:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Назіральнікаў АБСЕ пакаралі як школьнікаў

13

Назіральнікаў ад АБСЕ, якія спазніліся на дзве хвіліны, не пусцілі на паседжанне Магілёўскай абласной выбарчай камісіі.

Пра гэта паведаміў праваабаронца Барыс Бухель, які прысутнічаў у якасці назіральніка на гэтым паседжанні.

«Я паведаміў назіральнікам ад АБСЕ пра тое, што чалец Магілёўскай абласной выбарчай камісіі і прадстаўнік Аб'яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Парфёнаў будзе дамагацца, каб у павестку дня былі ўключаныя пытанні пра дадатковае апячатванне ўрнаў для галасавання і пра тлумачэнне рашэння № 53 Цэнтрвыбаркаму, паводле якога назіральнікам будзе прадстаўленая рэальная магчымасць назіраць за падлікам галасоў, гэта значыць, каб чальцы камісіі распавялі, што пад гэтым разумеецца», - распавёў «Праваабаронцам за сабодныя выбары» Барыс Бухель.

Перад паседжаннем Уладзімір Парфёнаў паказаў свае прапановы старшыню абласной выбарчай камісіі Валеру Берастову.

«Той пасля іх чытання змяніўся ў твары і прыняў рашэнне не пускаць прадстаўнікоў АБСЕ на паседжанне, хутчэй за ўсё з-за таго, каб яны не бачылі працэсу абмеркавання гэтых прапановаў. Тым больш што не пускаць іх была нагода - назіральнікі знаходзіліся на іншай сустрэчы і спазніліся на паседжанне камісіі на некалькі хвілін», - распавёў праваабаронца.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках