13 траўня 2026, Серада, 3:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывісты кампаніі Саннікава затрыманыя ў Маладзечне

6

Два актывісты кампаніі кандыдата ў прэзідэнты Беларусі былі затрыманыя міліцыяй за распаўсюд агітацыйных плакатаў. Выпісаная пастанова аб ператрусе.

Яўген Каросцік і Аляксандр Абрамовіч былі затрыманыя ў сераду ўвечары на вуліцы Прытыцкага ў Маладзечне, калі расклеівалі агітацыйныя плакаты кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава. Іх даставілі ў Маладзечанскі РАУС, дзе абвінавацілі ў парушэнні артыкула 21.14 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (Парушэнне правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў). Каросцік правёў у міліцыі больш за тры гадзіны. Абрамовіч – каля пяці, паведамляе сайт «Еўрапейская Беларусь».

Перад вызваленнем Абрамовічу паказалі пастанову пра правядзенне ператруса, падпісаную пракурорам і начальнікам РАУС, але не далі магчымасці з ёй азнаёміцца. Па словах супрацоўнікаў міліцыі, ператрус у доме актывіста пройдзе сёння.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках