2 траўня 2024, Чацвер, 8:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мабільны аператар life:) з 1 сакавіка падвышае кошты

31

Мабільны аператар life:) паведаміў пра змену некаторых тарыфаў на свае паслугі з 1 сакавіка 2010 года.

Так, з 1 сакавіка 2010 года абаненты тарыфнага плану «Свабодны life:)» за тэлефанаванні на іншыя сеткі будуць плаціць па 299 руб./хв. замест цяперашніх 249 рублёў. Пры гэтым здымаецца абмежаванне ў 1000 хвілінаў бясплатных размоваў на працягу 30 дзён пры папаўненні рахунку на 15.000 рублёў адным плацяжом, паведамляе Electroname.com.

Для абанентаў тарыфнага плану «Просты life:)» тэлефанаванні на ўсе нумары па Беларусі тарыфікуюцца па 99 руб./хв. без абмежаванняў. Нагадаем, зараз гэтая плата складае 69 рублёў за хвіліну.

Для абанентаў тарыфнага плану «Супер life:)» усе тэлефанаванні на іншыя сеткі тарыфікуюцца па 99 руб./хв. замест 69 рублёў за першыя 100 хвілінаў. Пры гэтым здымаецца ліміт у 100 хвілінаў пры ўнясенні мінімальнай абавязковай штомесячнай платы за паслугі. У іншых выпадках, з першага дня бягучага месяца тэлефанаванні на ўсе нумары абанентаў life:) тарыфікуюцца па 199 руб./хв., на нумары абанентаў іншых сетак Беларусі - па 299 руб./хв.

Для абанентаў тарыфнага плану «Супер Бізнэс life:)» усе тэлефанаванні на іншыя сеткі тарыфікуюцца па 99 руб./хв. без абмежаванняў. Раней абанент мог тэлефанаваць на іншыя сеткі за 69 рублёў з лімітам 100 хвілінаў.

Вырас стандартны кошт усіх выходных SMS. Цяпер за 1 эсэмэску прыйдзецца заплаціць 129 рублёў замест ранейшых 99 рублёў.

Пры падключэнні паслугі «life:) SMS 100» тарыф складае 49 руб./SMS. Кошт выходных MMS складзе 249 руб.

Стандартны кошт выходных міжнародных галасавых выклікаў і відэатэлефанаванняў у краіны СНД таксама вырас і складзе 1490 руб./хв., у краіны Еўропы – 1990 руб./хв., у іншыя краіны – 3490 руб./хв. Дзеянне паслугі «life:) СУСВЕТНЫ» будзе распаўсюджвацца толькі на выходныя выклікі ў краіны СНД з тарыфам 499 руб./хв.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках