17 чэрвеня 2026, Серада, 14:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адміністрацыя Лукашэнкі збіраецца сачыць за ідэалагічным зместам падручнікаў

26

Галоўныя ідэолагі заклікаюць замяніць у падручніках па грамадазнаўстве фатаграфію лідэраў «вялікай васьмёркі» на здымак Аляксандра Лукашэнка.

«Трэба сачыць і за ідэалагічным зместам навучальнай літаратуры», - заявіла ў інтэрв'ю газеце «Звязда» намесніца начальніка Галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення - начальніца Упраўлення сацыяльна-культурнай палітыкі адміністрацыі Лукашэнкі Ірына Дрыга.

«У якасці прыкладу можна прывесці падручнік па грамадазнаўстве, прызначаны для вучняў 9-х і 10-х класаў, -- сказала Дрыга. -- Напрыклад, раздзел пра палітычных лідэраў суправаджае фатаграфія кіраўнікоў дзяржаваў «вялікай васьмёркі». Але ці трэба нашым дзецям ведаць у твар кіраўнікоў Індыі ці Бразіліі? Ці не лепш было змясціць фатаграфію прэзідэнта рэспублікі Беларусь з кіраўнікамі краінаў СНД? Ці ў раздзеле «грошы» мы бачым на ілюстрацыі грошы любых краінаў, але толькі не беларускія. Таксама ў падручніку паведамляецца, што «парламент» фармуе ўрад, прызначае і адпраўляе ў адстаўку міністраў. Выбачайце, пра парламент якой краіны ідзе гаворка? Беларускі «парламент» вырашае іншыя задачы. Мусіць, нашых дзяцей трэба навучаць і выхоўваць усё ж на нашых прыкладах».

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках