15 траўня 2024, Серада, 21:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Старастаў у Пінскам раёне абавяжуць займацца «ідэалагічнай працай»

11

Указанне Лукашэнкі аб узмацненні ідэалагічнай працы ў рэгіёнах выконваецца - старастаў чакаюць новыя абавязкі.

Дэпутаты Пінскага раённага савета прааналізавалі эфектыўнасць сваёй працы і прышлі да высновы, што на сельскія сходы ходзяць звычайна толькі настаўнікі, чыноўнікі выканкамаў і спецыялісты сельскіх гаспадарак, перадае «Еўрарадыё».

Старасты цяпер павінны выправіць сітуацыю да лепшага. Яны будуць праводзіць «ідэалагічную працу» і дапамагаць падчас праверак дзейнасці прадпрыемстваў і ўстановаў раёна.

Як раней паведамляў сайт charter97.org, ў снежні 2009 года па выніках нарады аб задачах па вырашэнні найбольш актуальных пытанняў сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў 2010 годзе, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што лічыць недастатковай ідэалагічную працу, якая праводзіцца ў краіне.

«Сродкі масавай інфармацыі ніяк сёння не працуюць. Тэлебачанне ў нас, ды як і за мяжой, - глядзець няма чаго. Радыё ў Беларусі ўжо ніхто не слухае. А па тэлевізары глядзяць кліпы. Забаўкі, усё гэта нецікава. І ў мяне такое ўражанне, што там ужо і кіраўнікі забыліся, што яны з'яўляюцца суб'ектамі ідэалагічнай працы», - прывялі ў прэс-службе словы Лукашэнкі.

Паводле яе інфармацыі, беларускі кіраўнік зазначыў неабходнасць звярнуць пільную ўвагу і на працу сродкаў масавай інфармацыі ў рэгіёнах. «Ён адзначыў, што рэгіянальныя СМІ не павінны займацца ўсхваленнем мясцовай улады, і, калі ёсць факты для крытыкі - дык не замоўчваць іх, як бы гэта не гучала непрыемна для мясцовай улады», - патлумачылі ў прэс-службе.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках