11 траўня 2024, Субота, 17:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыноўнікі зноў загаварылі пра «магутны» інтэрнэт-партал

18
Чыноўнікі зноў загаварылі пра «магутны» інтэрнэт-партал

На калегіі Міністэрства інфармацыі Беларусі, якая адбылася 29 студзеня, нязвыкла шмат казалі пра інтэрнэт.

Радыкальныя кіданні ад жадання ўсе забараніць і адрэгуляваць да поўнай інтэрнэтызацыі выклікаюць здзіўленне. Яшчэ паўтара гады таму тады яшчэ дырэктар Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзыдэнта Алег Праляскоўскі заклікаў увесці «кантэнтную фільтрацыю», а намеснік міністра інфармацыі Лілія Ананіч захаплялася досведам Кітая, перадае Electroname.com.

Цяпер ужо на пасадзе міністра Алег Праляскоўскі выступае з канкрэтнымі прапановамі. Аказваецца, Байнету вельмі не хапае «магутнага інтэрнэт-парталу». Праект прапануецца рэалізаваць сіламі Мінінфарма і афіцыйнага Беларускага саюза журналістаў. Акрамя партала ў першым квартале 2010 года павінны быць завершаны працы па стварэнні сайтаў дзяржаўных абласных, гарадскіх і раённых СМІ Беларусі.

А начальнік галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта Усевалад Янчэўскі і зусім паабяцаў «інтэрнэтызацыю». «Ніхто Інтэрнэт прыкрываць не будзе. І гэта немагчыма. Гэта прымітыўныя ісціны», - заявіў галоўны ідэолаг краіны. Тым не менш дзяржаве трэба не проста прысутнічаць у Інтэрнэце, а ўплываць эфектыўна і праводзіць ідэі ў жыццё, перадае словы Янчэўскага дзяржаўнае агенцтва БелТА.

Гэта не можа не радаваць. І нават, нягледзячы на тое, што гэта ўжо n-цатая спроба зрабіць «магутны» дзяржаўны інтэрнэт-партал, а на нікому не патрэбныя сайты раёнак пойдуць мільярды бюджэтных (нашых з вамі) грошай. Галоўнае, чыноўнікам знайшлі захапляльны занятак па «распіле бабла» і, магчыма, нас з вамі на некаторы час пакінуць у спакоі.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках