15 чэрвеня 2026, панядзелак, 11:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы перастаюць хадзіць у рэстараны і начныя клубы

12

Падчас крызісу жыхары Беларусі не могуць сабе дазволіць марнаваць лішнія грошы і выбіраюць бюджэтныя формы вольнага часу.

Як паведамляе газета «Рэспубліка», у Беларусі сур'ёзна зменшылася колькасць гледачоў у канцэртных залах і колькасць наведвальнікаў рэстаранаў. Гэта тлумачыцца тым, што «элітнае» грамадскае харчаванне здае свае пазіцыі.

Як паказваюць дадзеныя статыстыкі, рынак грамадскага харчвання за апошні год зведаў вельмі жорсткую карэкцыю. З сярэдзіны дзесяцігоддзя выдаткі на харчванне па-за домам у разліку на аднаго беларуса раслі: у 2005 годзе кожны жыхар пакідаў у рэстаранах Br131 тыс. у год, у 2006 годзе — Br154 тыс., у 2007-м — Br195 тыс., у 2008-м — Br250 тыс. Як распавядае кансультант аддзела арганізацыі грамадскага харчавання Мінгандлю Валянціна Дземідзенка, за апошні год рынак грамадскага харчвання практычна не вырас, і нават на ўзровень 2008 года выйсці ў яго не атрымалася. Абарачэнні гэтага сегмента знізіліся да 96,9% сваіх леташніх аб'ёмаў.

Таксама знізілася наведвальнасць у начных клубах. У цяперашні час клубы сур'ёзна пераглядаюць структуру сваіх выдаткаў, па магчымасці мінімізуючы іх: напоі ў бары становяцца танней, у некаторых дыджэяў і спевакоў зніжаюцца ганарары. Аднак прадстаўнікоў клубнага бізнэсу непакоіць іншае: за апошні год колькасць карпаратыўных вечарынак скарацілася напалову. Дні нараджэння кампаніяў, прэзентацыі для дылераў і іншыя масавыя мерапрыемствы, якія нярэдка арганізоўвалі на шырокую нагу, сёння пераведзеныя ў разрад «бюджэтных».

Дзеля таго, каб зэканоміць, беларусы выбіраюць «бюджэтны» адпачынак: кінатэатры, тэатры і выставы.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках