17 чэрвеня 2026, Серада, 16:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка і Юшчанка пагутарылі па тэлефоне

9

Паводле афіцыйнай інфармацыі беларускі кіраўнік абмеркаваў з прэзідэнтам Украіны «пытанні беларуска-украінскіх адносін».

Тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з пакуль яшчэ прэзідэнтам Украіны Віктарам Юшчанкам адбылася ў панядзелак, паведамілі «Інтэрфаксу» у прэс-службе беларускага кіраўніка.

«Падчас размовы кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі комплекс пытанняў двухбаковых беларуска-украінскіх адносін, а таксама актуальную тэматыку міжнароднага парадку дня», - заявілі ў прэс-службе Аляксандра Лукашэнкі.

Пра падрабязнасці перамоваў не паведамляецца.

Як раней паведамляў сайт charter97.org, 10 лютага Віктар Юшчанка прызначыў новага амбасадара ў Беларусі. Ім стаў былы віцэ-прэм'ер па пытаннях адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы ва ўрадзе Юліі Цімашэнка Раман Бясмертны. А на прэзідэнцкіх выбарах 2004 года Раман Бясмертны быў намеснікам выбарчага штаба Віктара Юшчанкі, а падчас «памаранчовай» рэвалюцыі - камендантам акцыі грамадскага непадпарадкавання на Майдане Незалежнасці.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках