16 красавiка 2024, aўторак, 9:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка ўзяў на перамовы з Юшчанкам сына Колю з шабляй (Фота)

93

Украінскія СМІ пішуць пра падрабязнасці візіту беларускага кіраўніка ва Украіну.

Як піша Gazeta.ua, 6 лістапада Прыкарпацце наведалі кіраўнікі Украіны і Беларусі. Аляксандр Лукашэнка прывёз гуманітарную дапамогу: маскі, супрацьвірусныя прэпараты. Ён прыляцеў з сынам 5-гадовым Мікалаем.

Раніцай Івана-Франкоўскі аэрапорт патрулявалі супрацоўнікі Службы бяспекі, кожныя 15 хвілінаў аб'язджалі тэрыторыю ў радыусе кіламетру. Першым прызямліўся самалёт Юшчанкі.

«Ну як вы тут? Як здароўе? Усе жывыя?» — спытаў прэзідэнт Украіны журналістаў. Не дачакаўшыся адказу, сеў за стол. Побач з ім губернатар Мікалай Палійчук, 37 гадоў, і гарадскі старшыня Івана-Франкоўска Віктар Анушкевічус, 46 гадоў.

«Па ўсіх абласцях Заходняй Украіны ёсць адчуванне, што пік эпідэміі прайшоў. Трэба выходзіць з гэтага ажыятажу», — кажа Юшчанка. Праз 10 хвілінаў у залу ўвайшоў Аляксандр Лукашэнка за руку з сынам. Мікалай крыху саромеўся, усеўся каля бацькі, насупраць беларускага сцяжка. Стаў адкручваць яго ад падстаўкі.

«Мы прыбылі, каб засведчыць — мы з вамі, — кажа Юшчанка. — Дзякую Аляксандру Лукашэнку, які сваім прыездам у Івана-Франкоўск паказаў: не трэба панікаваць».

«Тата, яшчэ доўга?» — гучна спытаў сын Лукашэнкі і пацягнуў яго за рукаў. Аляксандр Лукашэнка ўсміхнуўся, стаў шаптаць нешта Колі на вуха, дапамагаць укруціць сцяжок. Хлопчык супакоіўся.

«Гэта не чума не і зараза страшная. Гэта вылечныя хваробы. А паніка — самая страшная хвароба, — сказаў Лукашэнка. — Я вельмі рады, што вы мяне запрасілі на захад, таму што тут я калісьці ў маладосці быў».

Праз некалькі хвілінаў пасля брыфінгу Лукашэнку-малодшага павялі да трапа самалёта. Мікалай быў апрануты ў вязаную шапку, чорную куртку і цёмна-сінія штонікі. З боку на поясе ў яго была прывязаная цацачная шабля. На вуліцы хлопчык сарваўся і пабег да самалёта. Яго здагнаў мужчына ў доўгім чорным плашчы. Узяў дзіця за руку, праводзіў у салон.

Праз паўгадзіны ў самалёт зайшоў Аляксандр Лукашэнка. Юшчанка перад гэтым перадаў яму вышыванку, пацалаваў на развітанне.

Як нагадваюць украінскія СМІ, па стане на 9 лістапада ва Украіне зафіксавалі 65 выпадкаў захворвання на свіны грып.

Заўвага сайта www.charter97.org: Нагадаем, што Аляксандр Лукашэнка не ў першы раз бярэ з сабой пяцігадовага сына ў замежныя паездкі. Але на перамовах на вышэйшым узроўні Коля прысутнічаў да гэтага толькі аднойчы - падчас сустрэчы яго таты з прэзідэнтам Арменіі Сержам Саргсянам.

Напісаць каментар 93

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках