3 траўня 2024, Пятніца, 5:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітжаўнера Андрэя Цянюту не прапусцілі на «выбары»

Камандаванне вайсковай часткі перашкодзіла Андрэю Цянюту зарэгістравацца ў якасці кандыдата ў дэпутаты.

Як паведамляе прэс-служба «Маладога фронту», Андрэй Цянюта падаў рапарт у пісьмовым выглядзе з просьбай, каб яго адпусцілі зарэгістравацца ў якасці кандыдата ў дэпутаты мясцовага савета. Паводле выбарчага кодэкса, адміністрацыя вайсковай часткі была абавязаная стварыць спрыяльныя ўмовы для рэгістрацыі кандыдатаў і ні ў якім выпадку не перашкаджаць гэтаму.

Аднак камандзір часткі, які таксама прымае ўдзел у мясцовых выбарах, сказаў, каб Цянюта перадаў сваю заяву праз каго-небудзь іншага.

Да гэтага Андрэй Цянюта некалькі разоў падаваў рапарты камандаванню віцебскай дэсантнай вайсковай часткі аб сваім жаданні вылучацца на мясцовых выбарах у якасці кандыдата. Яго некалькі разоў прымушалі перапісваць рапарты.

Маладафронтавец збіраецца абскардзіць дзеянні кіраўніка часткі ў ваеннай пракуратуры. Юрыдычна - ваеннай частцы пагражае крымінальная адказнасць.

Нагадаем, што медыкі прызналі Цянюту непрыдатным да вайсковай службы з прычыны плоскаступнёвасці і скаліёзу 2 ступені. Аднак ваенкамат перанакіраваў моладзевага актывіста на новае абследаванне, і ў пачатку верасня абласны клінічны шпіталь панізіў яму ступень скаліёзу.

Андрэя Цянюту неаднаразова прысуджалі да штрафаў і адміністрацыйных арыштаў за яго палітычную дзейнасць. У траўні 2009 года разам з іншымі моладзевымі актывістамі ён трымаў галадоўку салідарнасці з палітвязнямі Мікалаем Аўтуховічам, Юрыем Лявонавым і Уладзімірам Асіпенкам.

Адзначым, што супраць моладзевых актывістаў у Беларусі з 2008 года дзейнічае так званы «палітычны прызыў». У армію былі незаконна прызваныя актывісты «Маладога Фронту» Зміцер Хведарук, Іван Шыла, Яўген Скрабец і Андрэй Цянюта, а таксама актывісты «Моладзі БНФ» Зміцер Жалезнічэнка і Франак Вячорка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках