10 чэрвеня 2026, Серада, 15:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі з'явіцца медаль з партрэтам Сталіна ў тэхналогіі 3D

3
У Расеі з'явіцца медаль з партрэтам Сталіна ў тэхналогіі 3D

Маскоўская абласная дума заключала дзяржкантракты на вытворчасць своеасаблівых узнагародаў і сувеніраў.

Сярод іншага будзе выраблены ганаровы знак «За уклад у развіццё заканадаўства», копія «Ордэна Перамогі» са стразамі і медаль з малюнкам Сталіна ў тэхналогіі 3D, піша «Новая газета».

На 26 лютага прызначанае падвядзенне вынікаў абвешчанага Маскоўскай абласной думай тэндэру. Прадмет закупкі: «Пастаўка ўзнагароднай і сувенірнай прадукцыі». Лот №1 — узнагародная прадукцыя: 900 штук за 15 млн рублёў. Лот №2 — сувенірная прадукцыя за 30 млн рублёў, 21 тыс 740 шт.

Лот №1 уключае ў тым ліку (тут і далей арфаграфія і пунктуацыя крыніцаў захаваная блізка да арыгінала):

«Ганаровы знак Старшыні Маскоўскай абласной Думы «ЗА ПРАЦЫ». Аснова знака… уяўляе з сябе пазалочаны эмаляваны васьміканцовы крыж і чатырохкутную зорку… У прамянях крыжа пракладзеная празрыстая ювелірная (гарачая) эмаль сіняга колеру… На канцах прамянёў замацаваныя 8 шт. фіянітаў белага колеру… Падвеска ў выглядзе авала памерам не больш за 24 мм х 14 мм выкананая ў тэхніцы гарачых ювелірных эмаляў — сіняга непразрыстага колеру, з надпісам «ЗА ПРАЦЫ» без двукоссяў. У абадок авала ўстаўленыя фіаніты. Не менш за 30 шт.

Усе дэталі знака маюць гальванічнае пакрыццё золатам не менш за 5 мкр».

У замове ёсць таксама «Ганаровы знак «За уклад у развіццё заканадаўства» I ступені — «…чырвоны чатырохканцовы раўнаканцовы крыж з закругленымі канцамі …У цэнтры крыжа размешчаны белы авальны медальён, які мае сіні кант… Крыж накладзены на авальную падкладку, выкананую ў выглядзе стылізаванай стужкі Ордэна Леніна, упрыгожанай цырконамі. Усе элементы знака вырабляюцца з медных сплаваў з далейшым пакрыццём ювелірнымі эмалямі і дэкаратыўным гальванічным пакрыццём (пазалота, серабрэнне)».

Але асабліва цікавы ў замове — узнагародны набор «Палкаводцы Перамогі», які складаецца з 18 медаляў і копіі «Ордэна Перамогі». Сярод узнагародаў — медаль «Сталін Іосіф Вісарыёнавіч»… дыяметрам не менш за 40 мм, зыходная таўшчыня не менш за 4 мм». Паводле патрабаваннязаказчыка медаль павінен быць выраблены «метадам высакаякаснай халоднай закрытай чаканкі. Медаль вырабляецца са сплава тампака (Л-90) з далейшым нанясеннем ахоўнага пакрыцця серабрэннем і чарненнем. Срэбра маркі СП 99,99, таўшчынёй не менш за 0,012 мм… На верхнім боку (аверсе) медалі — у цэнтральнай частцы пагрудная рэльефная выява палкаводца ў ваеннай форме са знакамі адрознення і важнымі ўзнагародамі, узятая з архіўных фотаматэрыялаў Галоўнага ўпраўлення кадраў Міністэрства абароны Расеі, абведзеная тонкім кантам. У верхняй частцы надпіс па акружнасці выпуклым тэкстам «Сталін І.В.» без двукоссяў… Па баках — лаўровыя галіны, што сімвалізуюць славу і вайсковую доблесць… Кожны бок медаля выкананы ў 3-D тэхналогіі, зыходныя гарэльефы (скульптуры) партрэтаў, герба, вянкоў вырабленыя метадам ручной лепкі з далейшай стараннай ручной гравёрнай дапрацоўкай».

Ці будуць прыкладацца да медаля 3D трохмерныя акуляры — не паведамляецца.

У наборы акрамя Сталіна ёсць медалі «Жукаў Георгі Канстанцінавіч», «Васілеўскі Аляксандр Міхайлавіч», «Конеў Іван Сцяпанавіч», «Говараў Леанід Аляксандравіч», «Ракасоўскі Канстанцін Канстанцінавіч» і інш.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках