На Мазырскім машынабудаўнічым заводзе абваліўся дах
2- 22.02.2010, 13:48
Няшчасны выпадак адбыўся ў памяшканні зварачнага цэха Мазырскага машынабудаўнічага завода ў ноч на 22 лютага.
У Гомельскім абласным упраўленні МНС паведамілі, што 210 квадратных метраў даху абрынулася пад цяжарам снегу. Як перадае «Радыё Свабода», у выніку здарэння пацярпелых няма. Пашкоджанае абсталяванне.
Нагадаем, што 20 лютага ў Гомелі ад снега абваліўся дах нежылога чатырохкватэрнага дома барачнага тыпу.
У Лельчыцкім раёне 19 лютага абрынуўся дах гаспадарчай пабудовы. У той момант там знаходзіліся двое пенсіянераў - муж і жонка - і карова. Жанчына патрапіла ў шпіталь.