14 чэрвеня 2026, Нядзеля, 4:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МАП разгледзіць парушэнні правоў незалежных прафсаюзаў у Беларусі

На гэтым тыдні Беларускі Кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) сканчае аналіз выканання беларускім урадам рэкамендацыяў МАП.

Гэтая справаздача пойдзе ў Міжнароднае бюро працы. Выснова адназначная: «сітуацыя з парушэннем правоў незалежных прафсаюзаў не толькі не паляпшаецца, яна мае тэндэнцыю да пагаршэння», - заявіў «Беларускаму партызану» лідэр БКДП Аляксандр Ярашук.

Новая хваля ціску на незалежныя прафсаюзы стане прадметам разгляду на Адміністрацыйнай радзе МАП, якая пройдзе ў сакавіку ў Жэневе.

«Сітуацыя з парушэннем правоў незалежных прафсаюзаў не толькі не паляпшаецца, яна мае тэндэнцыю да пагаршэння. Абвастрылася сітуацыя вакол Свабоднага прафсаюза на Бабруйскам заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў. Пагоршылася сітуацыя на ААТ «Гродна Азот», дзе ідзе ціск на працоўных з мэтай прымусіць іх выйсці з Незалежнага прафсаюза. Нядаўна гэтую праблему я абмяркоўваў з намеснікам генеральнага сакратара Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў Яаапам Віненам і прэзідэнтам Усееўрапейскай рады МКП (УЕРР), якія выказалі сур'ёзную заклапочанасць развіццём сітуацыі з незалежнымі прафсаюзамі. Мы абмяркоўвалі сумесныя падыходы да праблемы, як супрацьстаяць новай хвалі ціску на незалежныя прафсаюзы. Дагэтуль не вырашанае пытанне аб ільготным каэфіцыенце на памяшканні, якія арандуюцца. Пад вялікім пытаннем, ці трапляем мы ў катэгорыю грамадскіх арганізацыяў, якія канструктыўна супрацоўнічаюць з дзяржавай, і ці захаваецца для нас ільготны каэфіцыент 0,1», - адзначыў Аляксандр Ярашук.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках