10 чэрвеня 2026, Серада, 15:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На «Еўрабачанне» ад Беларусі паедзе невядомы гурт «3+2»?

9

Журы нацыянальнага адбору зрабіла стаўку на калектыў, пра стварэнне якога было абвешчана на мінулым тыдні.

Як раней паведамляла БелТА, усяго ў Белтэлерадыёкампанію паступіла 40 заявак, у тым ліку ад выканаўцаў з Расеі, Польшчы, Чэхіі, Ірландыі, Гішпаніі, Ісландыі і Аўстраліі.

Шмат якія беларускія артысты, чые імёны нядрэнна вядомыя тым, хто цікавіцца айчынным шоў-бізнэсам, сёлета адбор на «Еўрабачанне» праігнаравалі. Можа, здагадваліся, хто будзе ў фаворы ў журы, адзначае «Салідарнасць».

Назву гурта «3+2» дагэтуль чуў, шчыра скажам, не шмат хто. У асноўным, гэта прыхільнікі праграмы «Музычны суд», якая выходзіць на канале АНТ. Менавіта ў межах гэтага праекту і з'явіўся на свет «3+2».

Знайсці ў Інтэрнэце фота гэтага гурта праблематычна. Імёны салістаў – Алёна і Нінэль Карповіч, Юлія Шышко, Арцём Міхаленка і Егіазар Фарашан – таксама шырокай публіцы нічога не скажуць. Аднак усе яны -- удзельнікі праекту «Новыя галасы Беларусі», які АНТ актыўна раскручваў летась.

Афіцыйна пра адпраўленне ў Осла «3+2» пакуль не абвешчана. Аднак штотыднёвік «Антэна» ужо паведаміў, што на «Еўрабачанне-2010» ад Беларусі паедзе гэты гурт з песняй Far Away, напісанай Леанідам Шырыным і Юрыем Вашчуком.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках