У Менску магчымыя перабоі ў трансляцыі тэлепраграмаў
23- 26.02.2010, 9:30
Паведамляецца, што перабоі ў трансляцыі тэлепраграмаў могуць адбыцца з-за «сонечнай актыўнасці».
Пра гэта БелТА паведамілі ва УП «Менскія тэлевізійныя інфармацыйныя сеткі».
У прыватнасці, 26 лютага і 4 сакавіка з 08.30 да 9.30, а таксама 5 сакавіка з 08.30 да 10.00 з прычыны ўплыву сонечнай актыўнасці магчымае пагаршэнне ці поўнае знікненне трансляцыі наступных тэлепраграмаў: FoxCrime, FoxLife, «Сядзіба», «Паляванне і рыбалка», TV XXI, NGC, AXN Sci-Fi.