15 чэрвеня 2026, панядзелак, 14:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадстаўніка БАЖ перадумалі запрашаць на ток-шоў «Выбар»

11

Яшчэ некалькі дзён таму рэдактары ток-шоў «Выбар» планавалі прысвяціць чарговы выпуск перадачы адыёзнаму ўказу Лукашэнкі аб інтэрнэце.

На пачатку мінулага тыдня намесніку старшыні ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў», юрысту Андрэя Бастунцу патэлефанавалі з тэлеканала «АНТ» і запрасілі 8 лютага ўзяць удзел у ток-шоў «Выбар» на тэму рэгулявання нацыянальнага сегмента інтэрнет. Як паведамляе сайт baj.by, юрыст даў згоду.

Некалькі дзён таму арганізатары ператэлефанавалі, папрасілі прабачэння і сказалі, што запрашэнне адмяняецца, бо «кіраўніцтва сказала гэтую тэму не чапаць».

Паводле раскладу перадач на сайце «АНТ», праграма «Выбар» выйдзе сёння ў эфір у 21.05.

Пакуль што прэс-службе БАЖ не ўдалося датэлефанавацца да стваральнікаў ток-шоў, каб удакладніць яго тэму і высветліць, што канкрэтна не ўхваліла кіраўніцтва — нагоду для размовы ці асобу запрошанага госця.

Нагадаем, што скандальны ўказ «Аб нацыянальным сегменце сеткі інтэрнэт» падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам і ўступіць у сілу 1 ліпеня. Праект дадзенага ўказу з'явіўся ў інтэрнэце ў снежні мінулага года. Тэкст законапраекта выклікаў крытыку як беларускай медыя-супольнасці, так і міжнародных праваабарончых арганізацый, у тым ліку АБСЕ. Незалежныя эксперты не сумняваюцца, што ўказ Лукашэнкі накіраваны, у першую чаргу, на блакаванне апазіцыйных вэб-рэсурсаў падчас правядзення выбараў.

Адзін з многіх пунктаў указу, якія выклікаюць непакой, абвяшчае, што «пастаўшчыкі інтэрнет-паслуг па запыце карыстальнікаў інтэрнэт-паслуг аказваюць паслугі па абмежаванні доступу гэтых карыстальнікаў да інфармацыі, змест якой скіраваны на ажыццяўленне экстрэмісцкай дзейнасці». На думку экспертаў, пад вызначэнне «экстрэмісцкія» незаконна могуць патрапіць апазіцыйныя сайты.

Акрамя таго, згодна з новым указам, правайдэры абавязаныя праводзіць ідэнтыфікацыю карыстальнікаў. «Уласнікі пунктаў калектыўнага карыстання інтэрнэт-паслугамі альбо ўпаўнаважаныя імі асобы ажыццяўляюць ідэнтыфікацыю карыстальнікаў інтэрнэт-паслуг у пунктах калектыўнага карыстання інтэрнэт-паслугамі... Звесткі аб абаненцкіх прыладах, персанальныя дадзеныя карыстальнікаў інтэрнэт-паслуг, а таксама звесткі аб аказаных інтэрнэт-паслугах прадстаўляюцца па патрабаванні органаў , якія ажыццяўляюць аператыўна-вышуковую дзейнасць, органаў пракуратуры і папярэдняга расследавання», - гаворыцца ў дакуменце.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках