Жыхары Гомеля заклікаюць Расею і Беларусь прызнаць незалежнасць Паўночнай Асеціі
37- 8.02.2010, 16:29
Калі ўжо прызнаваць незалежнасць Асеціі, то ўсёй краіны цалкам, лічыць група гамельчукоў, якая накіравала адкрыты зварот у дзяржорганы Беларусі і Расеі.
Ініцыятарам звароту стаў актывіст Ігар Случак. Ён студэнт, удзельнічае ў грамадзянскім руху, зараз ён збіраецца вылучаць сваю кандыдатуру ў Гомельскі гарсавет на мясцовых выбарах па Моладзевай выбарчай акрузе №30, паведамляе газета «Наша Ніва».
«Як можна прызнаваць незалежнасць паўднёвай часткі Асеціі і адначасова не прызнаваць незалежнасці яе паўночнай часткі?» — пытаюцца яны ў сваім звароце.
Зварот група гамельчукоў накіравала ў «палату прадстаўнікоў» і «савет рэспублікі» Беларусі, а таксама ў дзяржаўныя органы Расеі.