10 чэрвеня 2026, Серада, 10:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Будаўніцтва жылля зноў даражэе

14

Пастановай Міністэрства эканомікі № 43 ад 25 лютага 2010 года індэкс цэн у будаўніцтве ў лютым падвышаны да 101,68%.

Гэта паведаміў БелаПАН са спасылкай на прэс-службу ведамства.

Нагадаем, у студзені індэкс цэн у будаўніцтве складаў 101,55%.

Мінэканомікі штомесяц зацвярджае індэкс цэн у будаўніцтве з улікам тых змяненняў цэн, якія адбываюцца, на асноўныя будматэрыялы, вырабы і канструкцыі, тарыфаў на аўтамабільныя і чыгуначныя перавозкі, паслугі па кіраванні будаўнічымі машынамі і механізмамі і іх тэхнічным абслугоўванні, электрычную і цеплавую энергію, а таксама ўзроўню заработнай платы.

Як адзначылі ў міністэрстве, рост індэкса ў лютым звязаны з падвышэннем цэн на матэрыялы, вырабы і канструкцыі, ростам зарабатнай платы, тарыфаў на грузавыя перавозкі аўтамабільным і чыгуначным транспартам і паслугі па кіраванні і тэхнічным абслугоўванні будаўнічай тэхнікі.

У цэлым за 2009 год індэкс склаў 104,51% пры прагнозным паказчыку 116,5%.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках