ЕЗ абароніць ад шакуючых рахункаў за роўмінг
1- 1.03.2010, 16:43
З 1 сакавіка еўрапейскія мабільныя аператары абавязаныя прапанаваць сваім кліентам ліміт на размовы за мяжой.
Калі кліент перавышае ліміт, яму адключаюць доступ да дадзенай паслугі. Такім чынам, еўрапейцы больш не будуць атрымліваць шакуючыя рахункі за роўмінг, паведамляе ru.DELFI.lt.
Такія ж патрабаванні цяпер распаўсюджваюцца на выкарыстанне інтэрнэту падчас замежных паездак.
Згодна з новымі правіламі, кліенту будуць паведамляць пра набліжэнне да сумы ліміту, а затым - адключаць паслугу. Папярэджанне павінна паступаць у той момант, калі кліент выдаткаваў 80% сумы ліміту. Кліенты і аператары павінны дамовіцца пра ліміт да 1 ліпеня. Пасля гэтага ва ўсіх неабумолўеных выпадках ён будзе складаць 50 еўра.
Як вядома, раней еўрапейцам, якія падарожнічаюць, пастаянна даводзілася сутыкацца з нечакана вялікімі рахункамі за роўмінг. Так, у 2009 годзе немец, які, знаходзячыся ў Францыі, спампаваў адну з тэлевізійных праграм, атрымаў кошт на 46 000 еўра.
Правілы ЕЗ таксама вызначаюць, што кошт 1 мегабайта запампаванай інфармацыі не павінен перавышаць 1 еўра.