У Салігорску затрымалі моладзевага лідэра Івана Шылу (Абноўлена)
2- 10.03.2010, 15:40
Аднаго з лідэраў «Маладога Фронту» затрымалі прама ў будынку Салігорскага райвыканкама.
Іван Шыла прыйшоў на паседжанне камісіі па фармаванні ўчастковых камісій па выбарах у мясцовыя саветы. Шыла з'яўляецца кіраўніком ініцыятыўнай групы Аляксея Валабуева.
Спачатку ён не мог дачакацца ад кіраўніка аддзела ідэалогіі Анатоля Казакевіча адказаў на пытанні, у які час і дзе праходзіць паседжанне. Потым прыехала міліцыя. У затрыманні ўдзельнічалі чацвёра міліцыянтаў. Спачатку Івана Шылу затрымалі нібыта для высвятлення асобы, а потым абвінавацілі ў вывешванні нейкай расцяжкі.
Як толькі скончылася праца па фармаванні ўчастковых камісій, апазіцыянера вызвалілі.