17 чэрвеня 2026, Серада, 14:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія і казахстанскія казакі перабіраюцца жыць у Беларусь

41

Бліжэйшым часам больш за 500 казакоў-старавераў і іх суайчыннікаў з Расеі, якія пражываюць у Казахстане, маюць намер адмовіцца ад расейскага грамадзянства.

Пры гэтым казакі хочуць атрымаць беларускае грамадзянства. Падставай для гэтага стала тое, што Расея не стварыла абяцаныя ў рамках дзяржаўнай праграмы перасялення суайчыннікаў сельскія казачыя пасяленні ў Томскай вобласці. Пра гэта, як перадае «Каспаров.ру», 9 сакавіка паведаміў Незалежны славянскі карэспандэнцкі пункт (НСКП).

Паводле інфармацыі кіраўніка НКСП, члена Саюза журналістаў Расеі і Міжнароднага аб'яднання журналістаў казацтва Сяргея Брытвіна, на пачатку 2008 года праграма перасялення казакоў-старавераў была адобрана і прынята да рэалізацыі адміністрацыяй Асінаўскага раёна Томскай вобласці.

Аднак пасля прыезду першай групы казакоў кіраўнік Новікаўскага сельскага пасялення Сяргей Пятроў без тлумачэння прычынаў адмовіўся ад узятых на сябе раней абавязацельстваў па садзейнічанні перасяленцам: забеспячэнні жыллём, працаўладкаванні, дапамогі ў перавозцы рэчаў, забеспячэнні сельгастэхнікі і зямлёй. У выніку гэтага толькі ў траўні 2008 года назад у Казахстан вярнуліся 22 сям'і.

Казацкі атаман, які першым прыбыў у Томскую вобласць, 22 месяцы чакаў абяцанага жылля, пражываючы ў напаўразбураным доме і не маючы магчымасці перавезці сям'ю. Пасля таго як арэндная плата за дом перавысіла зарабатную плату атамана, ён вымушаны быў вярнуцца ў Казахстан.

Абураныя такім стаўленнем да іх як да суайчыннікаў, казакі на сходзе ў лютым 2010 года прынялі рашэнне адмовіцца ад расейскага грамадзянства і разгарнуць у сібірскіх абласцях, якія ўключаны ў праграму па перасяленні суайчыннікаў, агітацыю супраць «Адзінай Расеі».

Адзначым, што беларускае грамадства скептычна і насцярожана ставіцца да актывізацыі ў Беларусі так званых «казакоў». У часы Расейскай імперыі казацкія палкі дасылалі ў Беларусь, каб расправіцца з паўстанцамі. Паводле сведчанняў гісторыкаў, казакі пакінулі тут крывавыя сляды. Многія вядомыя ў краіне людзі былі забітыя ці закатаваныя імі.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках