13 чэрвеня 2026, Субота, 21:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Cцяна Віктара Цоя з'явіцца ў скверы на вуліцы Беларускай

3

Сцяна Цоя будзе ўсталяваная каля канцэртнай залы «Менск», побач са стадыёнам «Дынама».

Пра гэта распавёў начальнік аддзела архітэктуры і горадабудаўніцтва адміністрацыі Ленінскага раёна Аляксандр Чарняўскі.

Ён паведаміў, што сцяну Цоя ўсталююць пасля надыходу спрыяльных умоваў надвор'я.

Новае месца прапіскі — сквер на вуліцы Беларускай (перад канцэртнай залай «Менск»), паведамляе «Вечерний Минск».

Нагадаем, што ранейшая сцяна Цоя знаходзілася непадалёк ад музея Вялікай Айчыннай Вайны і Палаца Рэспублікі. Менскія ўлады знеслі яе ў верасні 2008 года, нягледзячы на пратэсты з боку фанатаў культавага лідэра групы «Кіно». Пазней групай ініцыятыўных грамадзянаў на чале з моладзевым лідэрам Андрэем Кімам былі сабраныя подпісы менчукоў у падтрымку аднаўлення сцяны і накіраваныя ў Мінгарвыканкам.

15 жніўня, калі спаўняецца 20 гадоў з дня трагічнай смерці Віктара Цоя, прыхільнікі творчасці музыкі, магчыма, змогуць прынесці кветкі да яго новай сцяны.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках