13 чэрвеня 2026, Субота, 21:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знойдзены целы ўсіх пахаваных пад лавінай у Мурманскай вобласці (Абноўлена)

8

Удзельнікі пошукава-выратавальнай аперацыі знайшлі целы ўсіх чатырох беларускіх турыстаў, якія трапілі пад лавіну.

Як паведамілі «Интерфаксу» у ДУ МНС па Мурманскай вобласці, сярод загінулых і кіраўнік групы - Міхаіл Карпеш.

Ратавальнікі таксама паведамілі імёны ўсіх загінулых: Міхаіл Карпеш, Яўген Траскевіч, Дар'я Трацінская, Аляксандра Коўган.

Зараз, паводле дадзеных упраўлення, пошукавыя працы згортваюцца.

Шырыня снежнай лавіны дасягае 30 метраў, даўжыня - 70, глыбіня - больш за 3 метраў.

Як паведамлялася, 3 сакавіка на турыстычны маршрут у Лавазерскім раёне выйшла група з шасці чалавек - грамадзян Беларусі, жыхароў Берасцейскай вобласці. 8 сакавіка, прыблізна ў 14:30, у раёне перавалу адбыўся сход лавіны, пад якім апынуліся чацвёра членаў групы.

Як пазней распавялі ратавальнікам Дзмітрый Фамін і Аляксандр Юрага, якім удалося выратавацца, іх група не была зарэгістраваная ў Мурманскім пошукава-выратавальным атрадзе, як таго патрабуюць меры бяспекі. «Пры гэтым на ўсю групу быў адзін мабільны тэлефон. Паводле слоў выратаваных, яны спрабавалі ўласнымі сіламі адкапаць сваіх таварышаў, але беспаспяхова. 9 сакавіка яны дабраліся да Лавазерскага РАУС, дзе паведамілі пра тое, што здарылася», - адзначылі ў МНС, дадаўшы, што ад гэтага моманту пачалася аперацыя па выратаванні турыстаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках