19 красавiка 2024, Пятніца, 4:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барадзін вырашыў звольніць Угольнікава за правал рэкламы «саюзнай дзяржавы»

18

На найбліжэйшым савеце міністраў «саюзнай дзяржавы» Расеі і Беларусі будзе пастаўленае пытанне аб даверы шоўмэну Ігару Угольнікаву.

Менавіта Ігар Угольнікаў адказвае за інфармацыйную палітыку так званай «саюзнай дзяржавы». Ён заваліў усе задачы, лічыць дзяржсакратар Павал Барадзін.

«Гэтае пытанне мы будзем ставіць на савеце міністраў 16 сакавіка ў Берасці», — прыводзіць яго словы РІА «Новости». Барадзін дадаў, што не скардзіцца на Угольнікава, але «проста чалавек павінен за свае справы адказваць».

Угольнікаў старшынюе ў Тэлерадыёвяшчальнай арганізацыі (ТРА) «саюзнай дзяржавы» з траўня 2006 года. Канал ТРА ствараўся з мэтай палепшыць інфармацыйнае суправаджэнне будаўніцтва «саюзнай дзяржавы».

Шоўмэн зрабіў стаўку на рэалізацыю гучнага праекту — здымкі патрыятычнай драмы «Берасцейская крэпасць», прэм'ера якой павінна адбыцца ў Берасці 22 чэрвеня 2010 года. А ў пачатку гэтага месяца ў Маскве і Менску быў прэзентаваны ролік з фільма. Гэты фільм – першы кінематаграфічны праект «саюзнай дзяржавы». Здымкі ажыццяўлялі кінастудыя «Беларусьфільм» і расейская кампанія «Цэнтрал Партнёршып».

Рэжысёр фільма — Аляксандр Кот. У галоўных ралях занятыя расейскія акцёры Павал Дзеравянка, Андрэй Мярзлікін, Аляксандр Каршуноў. Карціна задуманая як паўнаметражны фільм-рэканструкцыя падзеяў чэрвеня 1941 года, асноўнымі дзеючымі асобамі якога з'яўляюцца рэальныя героі, абаронцы Берасцейскай крэпасці — расейцы і беларусы.

Раней Угольнікаў паведамляў, што «першы кінапраект «саюзнай дзяржавы» абыйшоўся ў амаль $9 млн., ці 225 млн. руб. Пры гэтым у інтэрв'ю часопісу «Огонёк» ён прызнаваўся, што «нам прыйшлося вельмі шмат зацвярджаць з беларускім бокам і перарабляць сцэнар пад іх патрабаванні».

Беларусам, напрыклад, не спадабалася, што шмат савецкіх салдатаў здаецца ў палон, што такога, на іх думку, быць не магло. Не ўсё было гладка, хоць я не ў прэтэнзіі да сваіх беларускіх партнёраў», — заяўляў Угольнікаў.

Акрамя фільма «Берасцейская крэпасць» ТРА пад кіраўніцтвам Угольнікава займаецца шэрагам тэле- і радыёпраектаў.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках