15 чэрвеня 2026, панядзелак, 11:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АГП не можа знайсці памяшканне для з'езду

Правядзенне запланаванага на 21 сакавіка справаздачна-выбарчага з'езду Аб'яднанай грамадзянскай партыі знаходзіцца пад пагрозай зрыву.

Пакуль арганізатары мерапрыемства не маюць памяшкання для партыйнага форуму. Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміў сёння старшыня АГП Анатоль Лябедзька.

«Менскі гатэль «Crowne Plaza» нечакана адмовіў нам у арэндзе памяшкання. Пасля гэтага мы паспрабавалі знайсці іншыя. Аднак адмоўны адказ прыйшоў таксама з гатэля «Беларусь», Міжнароднага адукацыйнага цэнтра, Палаца культуры МТЗ і іншых гаспадароў будынкаў. А нам патрабуецца памяшканне для больш за паўтары сотні чалавек», - распавёў палітык.

На пытанне, што кіраўніцтва партыі збіраецца рабіць далей, Лябедзька адказаў:

«У сераду будзем разглядаць сітуацыю на паседжанні палітрады. Мабыць будзем рабіць «добрую» рэкламу Беларусі - як тут працуецца замежным інвестарам, кшталту ўладальнікам і адміністрацыі «Crowne Plaza», як тут наогул з лібералізацыяй. Распачнём актыўную інфармацыйную кампанію», - паведаміў лідэр АГП.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках