Уначы пахаладае да мінус 20°С
3- 16.03.2010, 12:47
У найбліжэйшыя суткі на большай частцы рэспублікі чакаецца кароткачасовы снег.
Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на прагноз Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовы снег. Уначы і раніцай месцамі слабы туман. На асобных участках дарогаў галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні, удзень з пераходам на паўднёва-заходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ўначы мінус 5—12°С, пры праясненнях да мінус 15—20°С, удзень мінус 5 — плюс 2°С.
У Менску 17 сакавіка воблачна з праясненнямі. Кароткачасовы снег. На асобных участках дарогаў галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні ўдзень з пераходам на паўднёва-заходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ўначы мінус 8—10°С, удзень 0 — мінус 2°С.
У наступныя двое сутак, 18 і 19 сакавіка, па рэспубліцы чакаецца воблачна з праясненнямі. 18 сакавіка на большай частцы тэрыторыі снег, мокры снег, які ўдзень будзе пераходзіць у дождж. Месцамі туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ўначы мінус 3—10°С, па ўсходзе мінус 13—18°С, па захадзе 0 — мінус 2°С; удень мінус 2 — плюс 5°С.
У Менску 18 сакавіка воблачна з праясненнямі. Часамі снег, мокры снег. На асобных участках дарогаў галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ўначы каля мінус 8°С; удзень плюс 1—3°С.