1 траўня 2024, Серада, 8:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Працоўнага звольнілі за патрабаванне скараціць начальства

5

Адміністрацыя УП «Лёс» 26 лютага ўручыла апавяшчэнне ў сувязі з заканчэннем тэрміну кантракту токару Вячаславу Рэўту.

Месяц таму малады чалавек уступіў у Свабодны прафсаюз металістаў (СПМ), які дзейнічае на прадпрыемстве.

Старшыня першаснай арганізацыі СПМ на УП «Лёс» Васіль Леўчанкаў упэўнены, што гэты факт з'яўляецца дыскрымінацыяй па прыкмеце прыналежнасці да прафсаюза і выкліканы тым, што СПМ заняў актыўную пазіцыю падчас перамоваў з адміністрацыяй прадпрыемства па пытаннях падвышэння зарабатнай платы і размеркавання прэміяў. На прадпрыемстве пачаліся хваляванні сярод працоўных, якія абураныя рашэннем дырэкцыі аб звальненні Вячаслава Рэўта, паведамляе сайт Bkdp.org.

Некалькі месяцаў таму працоўныя такарнага ўчастку звярнуліся ў прафсаюзныя арганізацыі ФПБ і СПМ, якія дзейнічаюць на УП «Лёс» з просьбай разабрацца ў пытаннях падвышэння расцэнак за працу, якая выконваецца, і размеркавання прэміяў. «Расцэнкі не падвышаліся ўжо некалькі гадоў. Прэміі па існуючым на прадпрыемстве палажэнні налічаваюцца працоўным у памеры 15 % . З іх 10 % налічаецца працоўным непасрэдна, а 5% паступае ў распараджэнне начальнікаў цэхоў. Якім чынам павінны размяркоўвацца гэтыя 5 %, нідзе не прапісана. Адміністрацыя падраздзяленняў суб'ектыўна размяркоўвае гэтую прэмію. Гэта стварае глебу для карупцыі і злоўжыванняў. Працоўны, які добра выконвае свае абавязкі, не заўсёды атрымлівае гэтыя 5 %. Шмат хто лічыў, што гэта несправядліва. Гэта вымусіла працоўных звярнуцца да сваіх прафсаюзаў, -- распавядае Васіль Леўчанкаў.

На сумесным паседжанні з адміністрацыяй лідэры свабоднага прафсаюза актыўна адстойвалі пазіцыю пра тое, што неабходна перагледзець палажэнне аб размеркаванні прэміі і адшукаць магчымасці для падвышэння зарплаты. А старшыня прафсаюза ФПБ палічыў за лепшае адмаўчацца. Гэта і натхніла працоўных, у тым ліку Вячаслава Рэўта, напісаць заявы аб уступленні ў СПМ.

25 лютага Васіль Леўчанкаў аднес заявы на перачэнне ўнёскаў ад новых сябраў прафсаюза ў бухгалтэрыю. А ўжо 26 лютага Вячаслаў Рэўт атрымаў апавяшчэнне аб звальненні ў сувязі з заканчэннем тэрміну кантракту. У яго кантракт сканчаецца раней, чым у іншых працаўнікоў - 31 сакавіка 2010 года. Дырэктар прадпрыемства, да якога звярнуўся працоўны, сказаў, што для таго, каб падвысіць зарплату на прадпрыемстве, ён павінен кагосьці звольніць.

Лідэр СПМ звярнуўся да начальніка аддзела кадраў УП «Лёс» Генадзя Шахцёрава з пытаннем, чаму адміністрацыя адмаўляецца працягнуць кантракт з маладым кваліфікаваным працоўным, які не меў ніякіх нараканняў і спагнанняў па працы. Васіль Леўчанкаў атрымаў невыразны адказ. «З вуснаў начальніка аддзела кадраў прагучала фраза: «Я калі прымаю на працу, кажу людзям, каб нікуды не ўступалі». Адразу стала зразумела, што прычына звальнення Вячаслава Рэўта -- уступленне ў СПМ», -- распавядае Васіль Леўчанкаў.

Па словах Васіля Леўчанкава, каля месяца таму старшыня дзяржкамваенпрама Гурулёў С. П. наведаў ААТ «Лёс» і парэкамендаваў скараціць склад адміністрацыі прадпрыемства. Кіраўніцтва ўзяло гэта на заўвагу. Праўда, скарачэнне пачалося не з адміністрацыі, а з працоўнага, які знаходзіцца ў незалежным прафсаюзе.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках