6 траўня 2024, панядзелак, 3:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі можа з’явіцца новы аператар сувязі – з Амана

16

Аман збіраецца ўвесці на беларускі рынак свайго ўласнага аператара сувязі.

Пра гэта, падводзячы вынікі праведзеных перамоваў, распавёў старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі Ігар Войтаў. Як перадае БелТА, чыноўнік сустракаўся з прадстаўніком адной з тэлекамунікацыйных кампаній з Амана.

«Яны зацікаўлены ў інвестыцыях у Беларусь. Іх цікавіць пытанне, звязанае з магчымым стварэннем новых аператараў сувязі ў нашай рэспубліцы. Такія прапановы таксама трэба разглядаць. Чым больш будзе кампаній на рынку, тым вышэйшая канкурэнцыя і ніжэйшыя кошты на паслугі», - сказаў Войтаў.

Падчас сустрэчы з генеральным сакратаром Савета па навуковых даследаваннях (у гэты савет уваходзяць асноўныя міністры ўрада Амана, якія курыруюць сферы нафты і газу, энергетыку і рэсурсы, вышэйшую адукацыю і інш) Амана Хілалем Алі аль-Хінаі абмяркоўвалася пытанне заключэння пагаднення паміж Дзяржкамітэтам па навуцы і тэхналогіях Беларусі і Саветам па навуковых даследаваннях Амана на кароткатэрміновую і доўгатэрміновую перспектыву. Генеральны сакратар паведаміў, што султанам ухвалены праект пагаднення, перададзены беларускім бокам. «Гэта праект мемарандума аб супрацоўніцтве», - удакладніў Ігар Войтаў.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках