14 чэрвеня 2026, Нядзеля, 4:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эксперты: «У крушэнні самалёта прэзідэнта Польшчы вінаваты пілот»

47

Тэхнічная камісія, якая займаецца расследваннем авіякатастрофы самалёта прэзідэнта Польшчы, прыйшла да высновы, што пілот пайшоў на неапраўданую рызыку.

Як паведаміў газеце «Коммерсант» адзін з удзельнікаў расследавання, эксперты ўстанавілі, што ўмовы, у якіх пілот спрабаваў пасадзіць самалёт, былі экстрымальнымі, перадае NEWSru.com.

На думку спецыялістаў, Аркадыюш Пратасюк, які знаходзіўся за штурвалам, гэта разумеў, але ўсё роўна пайшоў на неапраўданую рызыку.

Напярэдадні ў Польшы расшыфравалі запісы «чорных скрыняў» самалёта. Галоўны пракурор Польшы палкоўнік Кшыстаф Парульскі заявіў, што пілоты перад ударам самалёта аб зямлю зразумелі, што крушэння пазбегнуць не атрымаецца. Як паведаміў пракурор, словы, вымаўленыя членамі экіпажа перад падзеннем самалёта, былі «драматычнымі». Што менавіта казалі пілоты, пракурор паведаміць адмовіўся.

Пра расшыфроўку бартавых самапісцаў распавёў польскім СМІ і ваенны пракурор падпалкоўнік Збігнеў Жэпа, які прымае ўдзел у расследаванні прычынаў катастрофы. Па словах Жэпы, на запісах пілоты размаўлялі на трох мовах - польскай, расейскай і ангельскай, паведамляе газета «Московский комсомолец». Як адзначыў пракурор, ён сам не адрозніў галасоў на стужцы, аднак адзін з польскіх экспертаў асабіста ведаў усіх пілотаў і патлумачыў, хто што казаў у апошнія хвіліны палёту.

Збігнеў Жэпа заявіў, што пакуль усё з расшыфраванага запісу - гэта размовы пілотаў паміж сабой. Па словах пракурора, пра тое,ці размаўлялі пілоты з кім-небудзь з пасажыраў аб выбары месца прызямлення, будзе вядома, калі будуць расшыфраваныя і сінхранізаваныя з часам палёту ўсе запісы.

Між тым, канчатковае рашэнне аб пасадцы прымае менавіта пілот, заявіў лётчык 36-га спецыяльнага польскага авіяпалка Гжэгаж Петручук у інтэрв'ю польскаму выданню «Dziennik». Капітан Петручук ведае, пра што кажа, бо менавіта ён у жніўні 2008 года не падпарадкаваўся загаду прэзідэнта Польшчы, адмовіўшыся садзіць самалёт на закрыты аэрадром у сталіцы Грузіі Тбілісі з-за дрэнных метэаўмоваў. За непадпарадкаванне Петручук быў звольнены.

Другім пілотам падчас таго палёту быў Аркадыюш Пратасюк, які быў за штурвалам Ту-154, які пацярпеў крушэнне пад Смаленскам. Па словах Петрачука, Пратасюк быў выдатным пілотам з вялізным вопытам. На пытанне, ці магла ціснуць на лётчыкаў фатальнага рэйсу неабходнасць сесьці любой цаной, Петручук адказаў, што, вядома, гэта не звычайныя палёты, і на пілотаў ціснуць пэўныя часавыя рамкі. Аднак пілоты навучаныя такім чынам, каб не паддавацца гэтаму ціску, адзначыў капітан.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках