23 траўня 2024, Чацвер, 12:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксей Угараў узначаліў спіс снайпераў плэй-оф КХЛ

Хакейны клуб МУС, за які выступае беларускі нападаючы Аляксей Угараў, скараціў адставанне ад «Ак Барса» у фінале плэй-оф КХЛ.

У трэцім матчы серыі, які прайшоў 19 красавіка ў Казані, каманда з Балашыхі атрымала перамогу — 3:2 (1:1, 0:0, 2:1).

Угараў адкрыў лік у гэтай сустрэчы і з дзевяццю шайбамі ўзначаліў спіс снайпераў плэй-оф.

У серыі да чатырох перамог наперадзе «Ак Барс» — 2:1. Чацвёрты паядынак пройдзе ў Казані 20 красавіка, паведамляе БелаПАН.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках