21 траўня 2024, aўторак, 6:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На парадзе ў Менску будуць комплексы С-300 і лётчыкі з «Белай Русі»

32

Упершыню ў менскім парадзе ў гонар Дня Перамогі будуць паказаныя зенітна-ракетныя комплексы С-300В.

Пра гэта, як перадае БелТА, паведаміў ваенны камендант ваеннай камендатуры Узброеных сілаў Беларусі Анатоль Грыц.

Усяго ў механізаванай калоне будзе прадстаўлена больш за 130 адзінак баявой тэхнікі. У ліку навінак будуць таксама комплексы для кіравання ВПС і СПА, тэхніка для радыёэлектроннай барацьбы і г.д.

Паветраны эшалон будзе ўключаць у сябе 40 лётных апаратаў: баявыя верталёты, штурмавік, знішчальнікі і бамбавікі. Акрамя таго, на вучэбна-трэніровачных самалётах Іл-39 пакажуць сваё майстэрства лётчыкі з групы «Белая Русь».

У пешай калоне задзейнічаюць каля 30 тыс. чалавек вайскоўцаў - прадстаўнікоў Ваеннай акадэміі Беларусі, вайсковага факультэта БНТУ, 120-й Гвардзейскай асобнай механізаванай брыгады, падраздзяленняў МНС, Дзяржпамежкамітэта, МУС. Таксама па Менску пройдуць байцы 103-й і 38-й асобных мабільных брыгад. Упершыню ў беларускай сталіцы будуць маршыраваць вайскоўцы з Расеі (76-я Гвардзейская дэсантна-штурмавая дывізія) і Украіны (95-я асобная аэромобильная брыгада) - усяго 115 вайскоўцаў.

Плануецца, што парад працягнецца 45 хвілін і завершыцца выступленнем зводнай роты ганаровай варты.

Анатоль Грыц таксама паведаміў, што ў гэтым годзе святочны салют будзе асабліва ўрачыстым. У Мінску і ўсіх абласных цэнтрах у 22.00 у Дзень Перамогі будзе дадзена 30 залпаў.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках