28 красавiка 2024, Нядзеля, 13:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З бяздзетных беларусаў будуць спаганяць больш падаткаў

225

У Беларусі для стымулявання нараджальнасці ўлады маюць намер прымаць радыкальныя меры.

Збіраюцца ўвесці падатак з мужчын ва ўзросце ад 25 да 40 гадоў, якія не маюць дзяцей. З такой прапановай выступіў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леанід Козік, паведамляе БелТА.

«Калісьці такая практыка ўжо ўжывалася. Трэба да гэтага вярнуцца, — лічыць лідэр ФПБ. — Гэта і папаўненне бюджэту, і своеасаблівы, дастаткова важкі стымул для тых прадстаўнікоў моцнага полу, якія сыходзяць ад свайго грамадзянскага абавязку. Пры гэтым калі нараджаецца першае дзіця, падатак павінен быць зніжаны на 50%. Пры нараджэнні другога — падатак адмяняецца. Нарадзіўся трэці — дзяржава вяртае ўвесь выплачаны раней падатак».

Леанід Козік таксама падтрымлівае прапанову аб неабходнасці ўжо зараз стымуляваць сем'і, якія вырашыліся нарадзіць другое дзіця. «Напэўна, для нашай краіны гэта было б актуальна, паколькі зараз беларускія сем'і абмяжоўваюцца галоўным чынам адным малым. У апошні час у нас загаварылі пра мацярынскі капіталь як пра прагрэсіўную форму сацыяльнай абароны. Вядома, гэта таксама можа стымуляваць нараджальнасць, але гэта няпросты і няхуткі шлях. Капітал выдаць можна, але трэба думаць, як яго захаваць 18 гадоў», — адзначыў старшыня ФПБ.

Напісаць каментар 225

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках