2 траўня 2024, Чацвер, 21:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саша Нема: «Хлопцы із правінцыі афіцыяльнымі бываюць нават ліцамі…» (Відэа)

16

Беларускі поп-спявак напісаў песню пра свінняў і хлопцаў з правінцыі.

Саша Нема сцвярджае, што песня «Хлопцы з правінцыі» аўтабіяграфічная. Маўляў, сам я з правінцыі і пра жыццё простых хлопцаў ведаю не па чутках, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Музыка нарадзіўся ў маленькім правінцыйным мястэчку Слонім у звычайнай сям'і. Тата – будаўнік, мама – працаўніца фабрыкі мастацкіх вырабаў. Сваім паходжаннем Саша ганарыцца.

- Лічу, што людзі з правінцыі не назбэшчаныя, ставяць дакладныя мэты і дамагаюцца іх, - упэўнены спявак.

Пакуль песня «Хлопцы з правінцыі» на радыёстанцыях круціцца не будзе.

- Буду спяваць для людзей на канцэртах, - радасна тлумачыць музыка. Варта адзначыць, што тэкст песні «Хлопцы з правінцыі» уражвае крэатывам. У ёй і пра хлопцаў, і пра свінняў, і пра дзяўчынак… А пачынаецца новы твор Сашы Нема так:

-Лёлік!!!

-Чага?

-Лёлік!

- Ну, чага табе?

-Ты свінням даў?

-Даў, даў я свінням!

-ААА?

-Даааў! Ух, бабка, надакучыла, пайду ў горад!..

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках