2 траўня 2024, Чацвер, 23:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь рэзка знізіла імпарт нафты, доўг за газ вырас

4

Беларусь знізіла імпарт расейскай нафты ў студзені-красавіку на 41% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Сярэдні кошт імпартаванай нафты склаў $399 за тону, павялічыўшыся на 57,2% у параўнанні са студзенем-красавіком 2009 года, сведчыць дадзеныя Белстата. Імпарт нафты зніжаны да 4187,9 тыс. тон, паведамляе АФН.

Імпарт нафтапрадуктаў па выніках чатырох месяцаў склаў 195,9 тыс. тон, што на 85,4% менш, чым за аналагічны перыяд 2009 года. Сярэдні кошт склаў $596 за тону, што ў 2,3 раза больш, чым у студзені-красавіку 2009 года.

Экспарт нафтапрадуктаў у студзені-красавіку 2010 года склаў 3072,2 тыс. тон, знізіўшыся на 38,4%. Разам з тым, сярэдні кошт экспарту вырас на 55,6% да $570 за тону.

Імпарт прыроднага газу па выніках студзеня-красавіка 2010 года павялічыўся на 62,9% у параўнанні з аналагічным перыядам 2009 года і склаў 7907,0 млн. кубаметраў. Сярэдні кошт газу склаў $174 за тыс. кубаметраў, знізіўшыся на 12,1% у параўнанні са студзенем-красавіком 2009 года.

Пры гэтым знешняя пратэрмінаваная запазычанасць за прыродны газ на 1 траўня дасягнула Br392,8 млрд. супраць Br270,6 млрд. на 1 красавіка і Br144,1 на 1 сакавіка. Нагадаем, на 1 лютага і на пачатак года пратэрмінаваны доўг перад Газпрамам адсутнічаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках