2 траўня 2024, Чацвер, 20:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вернік Іван Міхайлаў канчаткова апраўданы

6

Мінаблсуд адхіліў пратэст пракуратуры на апраўдальны прысуд верніку царквы «Новы запавет», які абвінавачваўся ва ўхіленні ад службы ў арміі.

Як паведамляе БелаПАН, раней ён быў прызнаны вінаватым і адбыў па гэтым абвінавачванні практычна ўвесь тэрмін арышту на працягу трох месяцаў. 21-гадовы вернік «Новага запавету» Іван Міхайлаў адмовіўся служыць у арміі, куды быў прызваны ў снежні 2008 года. Ён тады папрасіў альтэрнатыўную службу ў адпаведнасці з артыкулам 57 беларускай канстытуцыі, але яму было адмоўлена і малады чалавек патрапіў пад арышт.

Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» прызнала Міхайлава вязнем сумлення.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках