2 траўня 2024, Чацвер, 20:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Палатачнікі»: Дата выбараў можа быць прызначаная на пазачарговай сесіі

11

Тэрміны прэзідэнцкіх выбараў беларускія «дэпутаты» яшчэ не абмяркоўвалі.

Калі ж адпаведны дакумент паступіць у «парламент», пакуль невядома. Інфармацыю пра тое, што 16 чэрвеня савет «палаты прадстаўнікоў» разгледзіць праект пастановы аб прызначэнні прэзідэнцкіх выбараў на 26 верасня, віцэ-спікер Віктар Гумінскі у гутарцы з «Еўрарадыё» назваў «хлуслівай і паклёпніцкай».

«Гэта цалкам не адпавядае сапраўднасці. Калі вы мяне правяраеце, дык кажу шчыра, што дарэмна. А калі вы сапраўды такую інфармацыю чулі, дык гэта поўная хлусня і паклёп. Гэта я вам магу сказаць проста і шчыра», - сказаў Гумінскі.

Нагадаем, што прызначыць дату прэзідэнцкіх выбараў павінны менавіта «дэпутаты» «палаты прадстаўнікоў». Тым часам, апошняе паседжанне падчас гэтай сесіі прызначанае на 30 чэрвеня. Па словах Гумінскага, калі адпаведны дакумент адносна даты прэзідэнцкіх выбараў паступіць у «палату прадстаўнікоў», дык «дэпутатам» будзе нескладана сабрацца і на пазачарговую сесію.

«Бывае ж, што і пазачарговыя сесіі праводзяць. Ёсць жа Канстытуцыя, там усё распісана, што і як робіцца. Неабавязкова на гэтай сесіі — можа быць і пазачарговая сесія, ці на наступнай сесіі», - адзначыў ён

Па словах Гумінскага, пакуль магчымыя тэрміны прэзідэнцкіх выбараў не разглядаліся «дэпутатамі». Калі ж справа дойдзе да абмеркавання канкрэтнага дакумента, ён не ведае.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках