Дапамога па беспрацоўі ў Менску - 15 даляраў
22- 17.06.2010, 11:48
Крызіс ударыў па шмат якіх беларускіх прадпрыемствах, расце беспрацоўе, а памер дапамогі - проста мізэрны.
Ва ўпраўленні занятасці камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Менгарвыканкама паведамілі БелаПАН, што сярэдні памер дапамогі па беспрацоўі ў траўні складаў 45,6 тысячаў рублёў (у красавіку - 44,9 тысячы рублёў). Гэта эквівалентна 15 далярам ЗША.