14 чэрвеня 2026, Нядзеля, 4:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

83% беларусаў нават не чулі пра «Усходняе партнёрства»

8

Большасць беларусаў нічога не ведаюць пра новую праграму Еўразвяза па супрацоўніцтве з краінамі постсавецкай прасторы.

Да такіх высноваў прыйшлі навукоўцы валійскага Універсітэта Эберыствіта (Вялікабрытанія), якія апублікалі вынікі маштабнага даследавання аб эфектыўнасці палітыкі ЕЗ у дачыненні да ўсходнееўрапейскіх дзяржаваў, паведамляе TUT.by.

Праект, які атрымаў фінансаванне Брытанскай эканамічнай і сацыяльнай даследчай рады, разглядае эфектыўнасць Еўрапейскай палітыкі суседства (ЕПС) і ініцыятывы ЕЗ «Усходняе партнёрства», якая стартавала год таму, у трох ўсходнееўрапейскіх краінах - Беларусі, Украіне і Малдове. У даследаванне таксама ўключаная Расея - «большы геапалітычны сусед, які ўплывае на стасункі ЕЗ з Усходняй Еўропай».

«Каб лепш зразумець поспехі і няўдачы Еўрапейскай палітыкі суседства і Усходняга партнёрства ў святле перспектываў развіцця стасункаў паміж ЕЗ і краінамі Усходняй Еўропы, мы выкарыстоўвалі шырокі дыяпазон даследчых метадаў, - кажуць аўтары праекту. - Адна яго частка складалася з інтэрв'ю з еўрапейскімі чыноўнікамі ў Брусэлі і Страсбургу (Еўракамісія, Еўрапарламент і пастаянныя прадстаўніцтвы дзяржаваў-чальцоў ЕЗ), аналізу афіцыйных дакументаў ЕЗ і апублікаваных дадзеных. Іншы складнік - агульнанацыянальныя апытанні грамадскай думкі ў чатырох згаданых краінах, інтэрв'ю з нацыянальнымі экспертамі, вывучэнне фокус-групы і школьных эсэ ў Беларусі, Украіне, Малдове і Расеі».

Кіраўнік праекта - адзін з самых аўтарытэтных у Еўропе экспертаў у сферы стасункаў ЕЗ і краінаў Усходняй Еўропы беларуска Алена Карасцялёва, якая працуе старшым выкладчыкам кафедры міжнароднай палітыкі Універсітэта Эберыствіта.

У жыхароў Беларусі Еўразвяз асацыіруецца з лібэральна-дэмакратычнымі каштоўнасцямі (рынкавая эканоміка, правы чалавека, дэмакратыя і вяршэнства закона).

Што датычыць палітыкі, 83% беларусаў ніколі не чулі пра Еўрапейскую палітыку суседства і пра ініцыятыву «Усходняе партнёрства». У сваю чаргу беларускія эксперты адзінадушна адзначаюць, што ні ў межах ЕПС, ні Усходняга партнёрства Еўразвяз дагэтуль не прапанаваў Беларусі нічога канкрэтнага.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках