Рассельгаснагляд забараніў малочную прадукцыю чатырох беларускіх заводаў
25- 18.06.2010, 13:15
Рассельгаснагляд з 25 чэрвеня 2010 года ўводзіць часовыя абмежаванні на пастаўку малочнай прадукцыі з чатырох беларускіх прадпрыемстваў, кажацца ў паведамленні ведамства.
Такое рашэнне прынятае «у сувязі з неаднаразовымі выяўленнямі антыбіётыкаў тэтрацыклінавай групы в прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў ААТ «Барысаўскі малочны камбінат», ААТ «Асіповіцкі малочны камбінат», ААТ «Бярозаўскі сыраробны камбінат», ААТ «Бабушкіна крынка».
Адначасова Рассельгаснагляд адмяніў рэжым ўзмоцненага лабараторнага кантролю за прадукцыяй сямі беларускіх прадпрыемстваў: ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат», ААТ «Малако», ААТ «ГМЗ № 1», ААТ «Мсціслаўскі масларобна-сыраробны завод», ААТ «Верхнядзвінскі масласырзавод», ААТ «Капыльскі масласырзавод», Халопеніцкі філіял ААТ «Барысаўскі малочны камбінат».
Адбор пробаў прадукцыі згаданых прадпрыемстваў будзе ажыццяўляцца ў межах маніторынгавых даследаванняў.
Нагадаем, што ўчора віцэ-прэм'ер Беларусь Андрэй Кабякоў у межах Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму заявіў, што Беларусь не чакае новых супярэчнасцяў з Расеяй на малочным рынку.
Ён адзначыў, што «перыяд узнікнення праблемаў» ужо прайшоў. Гэтаму спрыялі дасягнутыя за апошні год дамоўленасці і прынятыя ўладамі дзвюх краінаў меры.
«Усё гэта ў сукупнасці дае нам упэўненасць, што падобнага супрацьстаяння інтарэсаў ужо не будзе», - сказаў Кабякоў.
Год таму паміж дзвюма краінамі узнікла спрэчка з-за паставак малака, якую назіральнікі назвалі «малочнай вайной». Расспажыўнагляд забараніў увоз малочных тавараў з Беларусі з-за іх неадпаведнасці новаму расейскаму тэхрэгламент. Таксама ў перыяд «вялікага малака» у РФ расейскія вытворцы скардзіліся на занадта вялікія аб'ёмы ўвозу малака з суседняй краіны.