13 траўня 2026, Серада, 6:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аператар Life:): «Размяшчаць рэкламу на сайце charter97.org рызыкоўна»

38

Адна з умоваў атрымання рэкламы ад мабільнага аператара Life:) - «не кранаць палітыку».

Менавіта такую параду даў удзельнікам канферэнцыі «Байнэт 2.4. У новым фармаце вэба» маркетолаг Life:) Арцём Герасімовіч падчас сваёй прэзентацыі на тэму «Як прадаць рэкламу на сваім сайце сотаваму аператару». Канферэнцыя праходзіла 1-2 чэрвеня ў Менску, паведамляе сайт БАЖ.

«Я разумею, што тэрмін «не кранаць палітыку» даволі агульны, - патлумачыў Герасімавіч. – Але тое, як TUT.by ці «Інтэрфакс» «закранаюць палітыку», адрозніваецца ад таго, як гэта робіць charter97.org. Таму размяшчаць рэкламу на charter97.org - гэта пэўная рызыка. Ці калі сайт асвятляе дзейнасць Беларускага Народнага фронту, дык я як маркетолаг не буду размяшчаць там рэкламу, таму што не хачу рызыкаваць».

Па словах Арцёма Герасімавіча, падобныя падыходы ў і іншых буйных рэкламадаўцаў. Да іх належаць мабільныя аператары, банкі і вытворцы аўтамабіляў.

«Калі вы думаеце пра тое, які рабіць сайт, каб прадаць рэкламу буйному рэкламадаўцу – гэта агульная рэкамендацыя», - падагульніў ён

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках