Парламент Канады правядзе слуханні па Беларусі
4- 8.06.2010, 15:40
У слуханнях прыме ўдзел дэлегацыя беларускай апазіцыі.
Як паведамляе БелаПАН, што спецыяльныя слуханні аб сітуацыі ў Беларусі пройдуць у парламенце Канады 8 чэрвеня.
У слуханнях прыме ўдзел дэлегацыя АГП і кампаніі «Гавары праўду!», якая зараз знаходзіцца з візітам у Канадзе. У складзе дэлегацыі - старшыня АГП Анатоль Лябедзька, палітыкі Яраслаў Раманчук і Андрэй Дзмітрыеў, кіраўнік кампаніі «Гавары праўду!» Уладзімір Някляеў.
7 чэрвеня беларуская дэлегацыя сустрэлася з сенатарам, кіраўніком выбарчых кампаній Дагам Фінлі. Па словах Раманчука, разглядаўся «шырокі круг пытанняў, пачынаючы ад магчымасцяў абмеркавання беларускай сітуацыі ў сенаце да пытання аб узмацненні супрацоўніцтва Кансерватыўнай партыі Канады і Аб'яднанай грамадзянскай партыі».
Акрамя таго, адбылася сустрэча з сенатарам Консігліа Ды Ніра, які з'яўляецца адным з найбольш верагодных прэтэндэнтаў на пасаду прэзыдэнта Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ. Як паведаміў Лябедзька, «размова ў асноўным ішла пра беларускія пытанні ў кантэксце Парламенцкай асамблеі АБСЕ». «Мы даволі падрабязна абмеркавалі магчымасці асамблеі ў арганізацыі назірання за прэзідэнцкай кампаніяй у Беларусі, а таксама ўтрыманне рэкамендацый БЛІПЧ АБСЕ, якія тычацца зменаў у выбарчае заканадаўства», - сказаў Лябедзька.
Чакаецца, што 8 чэрвеня пасля слуханняў у канадскім парламенце беларуская дэлегацыя правядзе спецыяльную прэс-канферэнцыю.